Галоўнага рэдактара газеты «Народная воля» выклікаюць у КДБ


Іосіфу Сярэдзічу паведамілі, што яго дапытаюць у якасці сведкі.

Паводле галоўнага рэдактара газеты “Народная воля” Іосіфа Сярэдзіча, яго запрасілі на допыт па тэлефоне 27 снежня. Па якой справе ён фігуруе, не паведамілі.

Калі Сярэдзіч сказаў, што будзе заняты да позняга вечара, спаслаўшыся на рыхтаванне да друку чарговага нумара, яму паабяцалі прынесці позву ў рэдакцыю заўтра а 10-й раніцы. Пры гэтым ён не выключае, што там жа можа адбыцца і сама гутарка.

У штат газеты афіцыйна ўваходзіць Андрэй Саннікаў, якога разам з жонкай Ірынай Халіп трымаюць пад вартаю. Іх падазраюць ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага артыкулам 293 КК (масавыя беспарадкі).

belsat.eu

Стужка навінаў