Апошняе меню: што замаўляюць асуджаныя перад смерцю


Стэйк, марозіва і яблычны пірог – гэтыя стравы найчасцей аказваюцца ў апошніх меню вядомых злачынцаў, асуджаных на смерць у ЗША.

33-гадовы мастак з Брукліну Гэнры Гаргрыўз зрабіў серыю з дзесяці фотаздымкаў, большасць з якіх паўсталі ў яго дома. У якасці герояў праекту ён абраў злачынцаў, апошняе жаданне якіх, паводле яго, магло быць цікавым.

Пірог для забойцы

Караць смерцю дазваляе заканадаўства ў 33 з 50 амерыканскіх штатаў. Гаргрыўз кажа, што зацікавіўся тэмаю, калі летась у Тэхасе забаранілі традыцыю складаць меню для апошняга прыёму ежы на жаданне пакаранага. Ён кажа, што цягам адной секунды замест сухой статыстыкі перад ім паўсталі людзі.{movie}Гаргрыўз зрабіў серыю з дзесяці фотаздымкаў, большасць з якіх паўсталі ў яго дома|right|5541{/movie}

Учора Гаргрыўз працаваў над апошнім фотаздымкам серыі. На ім ён аднавіў перадсмяротнае меню Тэрысы Льюіс. У 2010 г. яна стала першаю жанчынаю ў Вірджыніі, якую пакаралі ін’екцыяй – за забойства мужа і пасынка. Яна папрасіла прынесці смажаную курку, вараны гарох і тыпова амерыканскі яблычны пірог.

Перад расстрэлам – кінапрагляд: “Уладар пярсцёнкаў”

Роні Лі Гарднэра пакаралі расстрэлам у 2010 г. у Юце. У 1984-м ён забіў чалавека падчас разбойнага крадзяжу ў Солт-Лэйк Сіці. А праз паўгода, спрабуючы збегчы па дарозе ў суд, застрэліў свайго адваката. На апошні абед ён замовіў не толькі ежу (амар, стэйк, ванільнае марозіва і яблычны пірог), але і фільм – “Уладар пярсцёнкаў”.

Анхэль Ньевэс Дыяс, які ў 2006 г. атрымаў смяротную ін’екцыю за забойства менеджара стрып-клубу ў 1979-м, кулінарных пажаданняў не меў. Такое ж пакаранне чакала ў 2001 г. Тымаці МакВэя (Індыяна). Арганізатар выбухаў у Аклахоме задаволіўся марозівам з кавалачкамі мятнага шакаладу.

Апошні абед серыйнага гвалтаўніка, забойцы і некрафіла Тэда Бандзі, які ў 1989 г. трапіў на электрычнае крэсла ў Фларыдзе, складаўся са стэйку, яек, дранікаў і кавы.

Паводле Гэнры Гаргрыўза, мэта ягонага праекту – не выклікаць сімпатыю да злачынцаў, а распачаць дыскусію або хаця б прымусіць людзей задумацца пра смяротную кару. Фотаздымкі можна будзе пабачыць у верасні ў мастацкай галерэі “Herter Art Gallery” Масачусэцкага ўніверсітэту ў Эмгэрсце.

belsat.eu

Стужка навінаў