Андрэй Дзмітрыеў: Працаўнікі міліцыі не вінаватыя


Першы канал паказаў інтэрв’ю з Андрэем Дзмітрыевым, каардынатарам кампаніі “Гавары праўду!”. У гэтым відэа ён дзякуе міліцыянтам за карэктныя дзеянні ды бярэ віну на сябе і Някляева. На ягоным твары бачныя сляды збіцця.

“Калі мы збіраліся разам ісці на Плошчу і нам была патрэбная машына з гукаўзмацняльнай апаратураю, мы пайшлі па вуліцы Калектарнай, там нам перагарадзіла дарогу машына ДАІ, і працаўнікі ДАІ папрасілі паказаць нам, што знаходзіцца ў машыне і падаць дакументы. Мы вырашылі гэтага не рабіць, а замест гэтага працягнуць рух. Каб зрабіць гэта, мы разам з Някляевым пачалі раскачваць машыну і штурхаць яе назад. Ззаду з натоўпу пачалі высоўвацца п’яныя маладыя людзі. Завязалася бойка. І міліцыя, што паспела своечасова, змагла гэтую бойку разняць… Працаўнікі міліцыі не вінаватыя ў тым, што здарылася”, – заявіў Андрэй Дзмітрыеў.

Нагадаем, што праз хвіліны пасля нападу Андрэй Дзмітрыеў распавёў цалкамі іншую версію здарэння.

“Гэта была мэтанакіраваная акцыя супраць кандыдата на прэзідэнта Уладзіміра Някляева”, – кажа Андрэй Дзмітрыеў у інтэрв’ю “Белсату”.

belsat.eu
https://youtu.be/UTAhRsmPy8Q
https://youtu.be/exdSeUJYzuE

Глядзі таксама
Каментары