Дзяўчаты з Кабулу вучацца граць рок. Агляд падзеяў культуры


Кабул – здавалася б, не найлепшае месца для правядзення музычных імпрэзаў. Але трое гасцей сталіцы Афганістану выбралі гэтае месца, каб заснаваць школу рок-музыкі. Заняткі наведваюць ўжо 20 студэнтаў. Сярод іх ёсць і дзяўчаты, што для Афганістану незвычайна, бо калі краінаю кіравалі талібы, жанчыны не маглі не тое што вучыцца, але нават хадзіць у кіно і глядзець тэлевізар.

САХАР ФЭТРАТ, СТУДЭНТКА:
“Людзям, што жывуць у Афганістане, патрэбны час, каб пагадзіцца з тым, што жанчыны могуць вывучаць музыку. Я заўсёды хацела навучыцца граць рок, наведвала некаторыя ўрокі. Але ўсе настаўнікі, уласна як і вучні, былі мужчыны”.

Цяпер у школе рыхтуюць годных наступнікаў “Бітлз” і Джымі Гэндрыкса. Аднак у планах адміністрацыі школы – увесці заняткі блюзу і класічнай музыкі.

belsat.eu

Стужка навінаў