Фядута ў вобразе Мумі-таты ўзнагародзіў найлепшых «прайдзісветаў»


https://youtu.be/Y7CYqIPHGpY
Учора, 27 чэрвеня, у менскай кнігарні “ЛогвінаЎ” агучылі імёны найлепшых перакладчыкаў мастацкай літаратуры на беларускую мову паводле часопісу “Прайдзісвет”.

Аляксандр Фядута быў суддзёю сёлетняй прэміі ды заспяваў для прысутных песеньку беларускага Мумі-таты.

Пераможцамі сталі Алеся Башарымава (проза) за пераклад “Капелюша чарадзея” Тувэ Янсан. Марыя Мартысевіч (паэзія) за “Нябожчыкі дамовіліся маўчаць” Веніяміна Блажэннага і Антон Брыль у катэгорыі “ПрайдзіСвет” за пераклады паэзіі з польскай і лацінскай моваў.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары