Міліцыянты не пусцілі журналістаў на пахаванне лётчыка Су-25 (Абноўлена)


У Лідзе падчас выканання прафесійных абавязкаў затрымалі незалежных журналістаў, што супрацоўнічаюць з «Белсатам», Андрэя Фралова і Міколу Дзятчэню, ды карэспандэнта інфармацыйнага агенцтва «БелаПАН» Алеся Саенку.

Журналісты прыехалі ў Ліду на пахаванне загінулага пілота Су-25. Падчас працы да іх падышлі міліцыянт і людзі ў цывільным. Яны забралі апаратуру і сцерлі ўсе здымкі ды відэа. Неўзабаве журналіста «БелаПАН» адпусцілі, яшчэ двух журналістаў, павезлі ў пастарунак, дзе пратрымалі каля трох гадзінаў.

belsat.eu

Стужка навінаў