Іван Амельчанка на свабодзе і ўжо мае новыя ідэі


Аўтар плакату “мусорок” выйшаў на свабоду пасля двайной адсідкі. Пасля прысуду з ім сустракаўся намеснік старшыні ГУУС Менгарвыканкаму Ігар Яўсееў. Размова доўжылася некалькі хвілінаў, ён пытаўся, ці прызнаў Амельчанка сваю віну, аднак пачуў адмоўны адказ.

На сёлетнім “Чарнобыльскім шляху” 25-гадовы Іван Амельчанка з самаробным плакатам стаў каля службоўца ў цывільным, які здымаў акцыю на відэа. Жарт маладога чалавека хутка стаўся хітом інтэрнэту, аднак калегі “мусорка” гумару не ацанілі.

Ужо на наступны дзень з ім выказаў жаданне паразмаўляць участковы, аднак не мог патлумачыць, навошта выклікаюць Амельчанку, таму той на спатканне не прыйшоў. Пасля таго, як малады чалавек з’ехаў ад гарадской мітусні ды пакрыўджаных людзей у цывільным на ўлонне прыроды, тэлефанавалі ягонай маці. Жанчыне паведамілі, што ейнага сына выклікаюць як сведку ў справе… масавых беспарадкаў 19 снежня 2010 года. Нагадаем, што справу ўжо даўно закрылі.

Урэшце Іван сам прыйшоў у РАУС. Тут яго і затрымалі ды склалі пратакол паводле артыкулу «дробнае хуліганства».

У судзе Амельчанка настойваў на тым, што насамрэч на плакаце надпіс быў на ангельскай мове: «My cop ok», што можна перакласці як «мой паліцэйскі – у парадку». Але суддзя Міхаіл Хома не паверыў тлумачэнням і асудзіў хлапца на 15 содняў арышту.

30 траўня, Іван Амельчанка меўся выйсці з ізалятара на вул. Акрэсціна ў Менску, аднак яго адразу ж завезлі ў Маскоўскі РАУС, дзе склалі пратакол за хуліганства (арт. 17.1 КаАП). Як і іншых моладзевыя актывістаў, яго ўтрымлівалі за кратамі да заканчэння візіту Уладзіміра Пуціна ў Менск.

“Калі выходзіў 30 траўня, то ў вокнах убачыў, што стаіць “уазік”, там амапавец сядзіць і двое ў цывільным. На выхадзе пытаюся ў супрацоўніка ў цывільным: “вы за мной?” – “за вамі”. Спытаўся, у якім месцы я хоць матам лаяўся, а той кажа: “прыедзеў у РАУС і даведаешся. Але ў мяне ўжо ўзніклі новыя планы, трэба толькі прадумаць, як іх ралізаваць – усё будзе весела”. – усміхаецца Іван.

belsat.eu
https://youtu.be/YLxGPTsZNqg

Глядзі таксама
Каментары