Даведнік заўзятара. Апошнія рыхтаванні да «Еўра-2012»


Сёлетні чэмпіянат адбудзецца ў Польшчы ды Украіне, куды ўжо прыбылі ўсе 16 камандаў-удзельніц.

Нягледзячы на тое, што беларуская зборная на чэмпіянат не прабілася, аматары футболу з нашай краіны не прапусцяць імпрэзы. «Аб’ектыў» пачынае шэраг рэпартажаў з еўрапейскіх спаборніцтваў: у іх усё, што трэба ведаць, каб не пачувацца чужым на гэтым свяце футболу.

Гаспадары сёлетніх спаборніцтваў вызначаліся ў 2007 годзе, і нягледзячы на поспех супольнай заяўкі Польшчы ды Украіны, Варшаву і Кіеў чакала шмат працы.

У першую чаргу мусілі стварыць умовы, каб на пачатковым этапе чатыры групы па чатыры каманды змаглі пазмагацца міжсобку ў васьмі гарадах Польшчы ды Украіны. Гэта найбуйнейшая геаграфія чэмпіянату Еўропы за ўсю гісторыю турніру. Паводле апошніх падлікаў, да нашых заходніх і паўднёвых суседзяў наведаюцца амаль 2,5 млн турыстаў.{movie}«ЕЎРА-2012» (04.06.2012) |right|4603{/movie}

Краіны падзялілі пароўну колькасць гарадоў, што прымаюць чэмпіянат. Фінал адбудзецца на алімпійскім стадыёне ў Кіеве, а першы свісток суддзі дасць пачатак турніру ў Варшаве.

Украіна вылучыла больш за 3,5 млрд долараў на неабходную інфраструктуру, але Польшча выдаткавала ў восем разоў болей.

Асноўныя сродкі пайшлі не толькі на пабудову стадыёнаў. Не ставала дарог, аэрапортаў, упарадкавання чакалі гарады, якія прымаюць матчы. Будаўнікі працавалі яшчэ сёння.

Як абяцае польскі бок, галоўныя дарогі будуць гатовыя да першага матчу. У самой жа Варшаве створаныя адмысловыя “зоны заўзятара”, якія змесцяць дзясяткі тысячаў чалавек.

belsat.eu

Стужка навінаў