У беларусаў з’явіўся свой “Гімн Свабоды”


Напярэдадні Плошчы ў інтэрнэце з’явіўся “Гімн Свабоды” – супольны праект беларускіх музыкаў, як яго прэзентавала Беларуская служба радыё “Свабода”.

Як паведаміў “Белсату” музычны крытык Дзмітрый Падбярэзскі, у аснову гімну паклалі старую песню лідара гурта “Мадера Хард Блюз” Юрыя Міхайлава. “Ён сам пераклаў тэкст на беларускую мову, сам замовіў партытуру для аркестру”, – распавёў спадар Падбярэзскі.

Дарэчы, музыку выконвае аркестр з 30 чалавек, гэта не камп’ютарнае апрацоўванне. Спяваюць гімн вядомыя беларускія музыкі. Планавалі запрасіць яшчэ Алёну Свірыдаву і Юрыя Шаўчука, але папросту не паспелі, гаворыць Дзмітрый Падбярэзскі. А вось каму належыць “оперны голас”, музычны крытык і сам не ведае: “Спачатку запрашалі Віктара Скорабагатава, але ён адмовіўся, бо некалькі гадоў ужо не выступае на вялікай сцэне”.

Спадар Падбярэзскі адмовіўся назваць прозвішча чалавека, які ініцыяваў музычны праект “Гімн Свабоды”. “Гэты чалавек працуе на дзяржаўнай пасадзе, таму падстаўляць я яго не магу”, – патлумачыў Дзмітрый Падбярэзскі.

belsat.eu

https://youtu.be/IX70yrwChPM

Глядзі таксама
Каментары