У Генпракуратуру трапіць просьба звольніць Яўсеева


“Апошнім часам грамадства скалынаюць навіны пра беспрэцэдэнтна жорсткае збіццё мірных грамадзянаў працаўнікамі міліцыі. Асабліва вызначаюцца сваёй жорсткасцю, садызмам працаўнікі праваахоўных органаў Менску”.

Гэта словы са звароту, які да генеральнага пракурора Беларусі Аляксандра Канюка падрыхтавалі сваякі палітвязняў. Яны патрабуюць вызваліць ад займанай пасады намесніка начальніка ГУУС Менгарвыканкаму Ігара Яўсеева. Паводле іх, ён “не дае рады са сваймі службовымі абавязкамі, дапусціўшы, а магчыма, і ініцыяваўшы збіццё мірных грамадзянаў сваймі працаўнікамі”.

Паводле грамадскай актывісткі Ганны Шапуцькі, сваякі палітвязняў занясуць дакумент у Генеральную пракуратуру 24 траўня. Яны пратэстуюць “супраць гвалтоўных дзеянняў працаўнікоў сілавых структураў, іхных злоўжыванняў уладаю, фізічных і маральных катаванняў”. “Мы патрабуем расследаваць кожны выпадак ужывання сілы супраць мірных грамадзянаў і пакараць вінаватых”, – падкрэсліваюць яны.

belsat.eu

Стужка навінаў