З 1 траўня заробкі бюджэтнікаў вырастуць на 20 %


https://youtu.be/SysUaW5UQC4
Наколькі прадукцыйна яны працуюць, чыноўнікі прааналізуюць ужо пасля павышэння, а не наадварот.

1 траўня заробкі бюджэтнікаў узрастуць на 20 %, а тарыфная стаўка першага разраду павысіцца на 5 %, паведаміла на прэс-канферэнцыі 25 красавіка намесніца старшыні Менгарвыканкаму Жанна Бірыч.

На яе думку, нягледзячы на тое, што сярэдні заробак за люты склаў у Менску 3,818 млн руб., у гораду «ёсць рэзервы для росту заработнай платы». «Рэальны заробак знізіўся на 3,4 %, у бюджэтнікаў — на 6,7 % і склаў 3,1 млн руб. Таму з 1 траўня на 20 % павялічваецца зарплата бюджэтнікам, і тарыфная стаўка першага разраду — на 5 %», — сказала Бірыч.

Яна зазначыла, што некаторыя кіраўнікі «паднялі сабе высокую планку па зарплаце, нягледзячы на тое, што прадукцыйнасць працы не такая, як хацелася б». «Мы далі шэраг даручэнняў камітэтам, упраўленням, каб яны правялі аналіз і зрабілі самым галоўным паказнікам прадукцыйнасць працы. Грошы павінны ўсё ж зарабляцца», — падкрэсліла намесніца старшыні Менгарвыканкаму.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары