$ 10 млн – на кіно, якое створыць станоўчы вобраз Беларусі


Міністэрства культуры Беларусі абвесціла адкрыты рэспубліканскі конкурс праектаў на вытворчасць нацыянальных кінафільмаў.

Колькасць стужак для ўдзелу ў конкурсе не абмежаваная, сума дзяржаўнага падтрымання толькі на 2012 год складае $ 10 млн., паведамляе “Интерфакс-Запад”.

Конкурс праводзіцца з 26 красавіка да 25 траўня, падвядзенне вынікаў плануецца да 1 верасня сёлета.

У Міністэрстве культуры таксама ўдакладнілі, што ігравыя фільмы атрымаюць да 70 % дзяржаўнага падтрымання ад агульнага кошту кінавытворчасці, дэбютныя працы, дзіцячае кіно, анімацыйныя фільмы – да 100 %.

Крытэрам ацэнкі будзе, у першую чаргу, якасць сцэнару; далей ідуць сацыяльная значнасць, стварэнне станоўчага іміджу Беларусі і магчымасці прасоўвання кінапрадукцыі за межамі краіны.

У міністэрстве таксама нагадалі, што з 2012 г. у Беларусі дзеюць новыя правілы фінансавання кінавытворчасці, якія «дазволяць вывесці яе на якасна новы ўзровень». «Мы зацікаўленыя ў супрацы з прыватнымі кампаніямі і шукаем замежных партнёраў», – адзначылі ў Міністэрстве культуры Беларусі.

На думку кіраўніка кінастудыі «Беларусьфільм» Алега Сільвановіча, увядзенне новых формаў дзяржпадтрымання прадзюсарскага кіно ў Беларусі і правядзенне конкурсу – «гэта еўрапеізацыя заканадаўчага поля кінавытворчасці».

belsat.eu

Стужка навінаў