Апытанне: чаму распачаўся дыпламатычны скандал?


З такім пытаннем журналісты “Белсату” звярнуліся да жыхароў Менску. Рэспандэнты таксама ацанілі сітуацыю з выездам амбасадараў краінаў Еўразвязу з Беларусі.

“Напэўна ён [Лукашэнка. – belsat.eu] адчувае ўпэўненасць, што яго абароняць. З іншага боку, гэты крок падобны да адчаю – бо ён нічога не можа зрабіць супраць рэальнай палітыкі Еўразвязу. Можа зрабіць усё, але не можа аднаго – спыніць рэпрэсіяў, вызваліць палітзняволеных”, – падзяліўся сваім меркаваннем адзін з жыхароў Менску.

“Тое стаўленне Еўразвязу да Беларусі, што існуе сёння, на мой погляд, абсалютна непрымальнае. І як прэзідэнт ён можа прымаць любыя рашэнні”, – гаворыць іншы рэспандэнт.

Іншы ўдзельнік апытання мяркуе, што падобныя дыпламатычныя скандалы толькі пагаршаюць дачыненні Беларусі ды еўрапейскіх суседзяў. “Але трэба было неяк адрэагаваць на санкцыі. І ён вырашыў, што менавіта такім чынам”, – дадаў мянчук.

belsat.eu

Стужка навінаў