Апытанне: “Я хотел бы поздравить свою девушку на белорусском языке”


“Белсат” пацікавіўся ў жыхароў сталіцы, ці гатовыя яны павіншаваць каханых з Днём святога Валянціна па-беларуску.

Большасць з апытаных нават не імкнулася размаўляць па-беларуску. “Да, я хотел бы поздравить свою девушку на белорусском языке”, – пацешыў карэспандэнтаў першы, каго яны сустрэлі на вуліцы. Падобна адказаў наступны спадар.

“Белорусский как-то язык, ну, не очень. В основном, как бы, русский, ну все поздравления на русском языке, – паспрабавала развіць тэму спадарыня. – Хотя, может, на белорусском как-то красивее будет и интереснее”.

“Гэта было б вельмі добра, каб была такая магчымасць – па-беларуску павіншаваць. Бо я лічу, што беларускамоўная паштоўка – больш цікавая была б, арыгінальная. Гэта было б не так папсова, як тое, што прадаецца ў беларускіх крамах”, – адказаў адзіны беларускамоўны суразмоўца.

Наступны спадар прызнаўся, што спрабаваў, але не знайшоў адпаведнай паштоўкі.

belsat.eu

Стужка навінаў