Хлеў у цэнтры Парыжу


Французскія фермеры пратэстуюць супраць пагаршэння ўмоваў вядзення гаспадаркі.

Нечакана для службаў аховы парадку група французскіх фермераў высыпала на бульвары Сэн-Жэрмэн насупраць Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя некалькі тонаў зямлі і саломы. Рух на адной з галоўных магістраляў Парыжу быў спаралізаваны.

Фермеры пратэстуюць супраць увядзення новых, больш жорсткіх эканамічных нормаў у фермерстве. Яны ўпэўненыя, што гэтыя змены прывядуць да пагаршэння ўмоваў, у якіх працуюць французскія фермеры, у параўнанні з сітуацыяй у іншых еўрапейскіх краінах.

«У параўнанні з іншымі краінамі, Францыя – адзіная дзяржава, якая мае такую колькасць абмежаванняў у сельскай вытворчасці. Увядзенне новых забаронаў мы ўспрымаем як карныя дзеянні», – гаворыць Грэгўар дэ Мо, кіраўнік Звязу маладых фермераў у Заходняй Францыі.

belsat.eu

Стужка навінаў