Людміла Гразнова: Улады захаваюць «парад кандыдатаў»


ЦВК не скасавала рэгістрацыі кандыдатаў за іхны ўдзел у «рэпетыцыі плошчы».

Сёння Цэнтральная выбарчая камісія вынесла афіцыйныя папярэджанні кандыдатам на прэзідэнта ад апазіцыі Віталю Рымашэўскаму і Мікалаю Статкевічу. Прычына – арганізацыя несанкцыянаванай акцыі на Кастрычніцкай плошчы ў Менску, што прайшла 24 лістапада.

Раней яны атрымалі папярэджанні ад пракуратуры за тое, што падчас сваіх тэлевыступаў заклікалі выбарнікаў прыйсці на плошчу. ЦВК магла пакараць кандыдатаў скасаваннем рэгістрацыі, аднак не зрабіла гэтага.

Прадстаўнік кампаніі «За справядлівыя выбары» Віктар Карніенка ўпэўнены: улада сёння зацікаўленая, каб у выбарах узялі ўдзел усе кандыдаты. Пагаджаецца з ім і старшыня «Праваабарончага альянсу» Людміла Гразнова. «Улада захавае “парад кандыдатаў” з разлікам, што дзевяць супернікаў менш пагражальныя для дзейснага прэзідэнта, чым адзіны дэмакратычны кандыдат», – патлумачыла яна «Белсату».

belsat.eu

Стужка навінаў