Віталь Рымашэўскі: БХД – каштоўнасная альтэрнатыва як уладам, так і сістэме апазіцыі


Віталь Рымашэўскі таксама агучыў асноўныя пункты сваёй перадвыбарчай праграмы. У тым ліку – стварэнне парламенцкай рэспублікі, інтэграцыя Беларусі ў Еўразвяз і пашырэнне мясцовага самакіравання.

З’езд аднагалосна прагаласаваў за вылучэнне сустаршыні аргкамітэту па стварэнні партыі Віталя Рымашэўскага кандыдатам на пасаду прэзідэнта. Акрамя таго, дэлегаты пастанавілі, што БХД будзе каардынаваць сваю дзейнасць у ходзе выбарчай кампаніі ды назірання за выбарамі з іншымі прадстаўнікамі дэмакратычных сілаў. Падчас з’езду таксама прынялі рашэнне, што БХД будзе заклікаць да байкоту прэзідэнцкіх выбараў, калі партыйнага кандыдата не зарэгіструюць.

belsat.eu
13.09.2010

https://youtu.be/P2YDnMe3hcY

Глядзі таксама
Каментары