Уладзімір Мацкевіч у “Гарачым каментары”


Рэйтынг Аляксандра Лукашэнкі пасля гістарычнага мінімуму ў верасні крыху вырас. Снежаньскае апытанне незалежных сацыёлагаў паказала, што цяпер кіраўніку краіны давяраюць амаль 25 % беларусаў супраць 20 % тры месяцы таму. “Нязначны рост рэйтынгу звязаны з высноваю людзей, якія вагаліся, а цяпер давяраюць больш: маўляў, кіраўнік здолеў стабілізаваць сітуацыю ў краіне”, – мяркуе палітолаг Уладзімір Мацкевіч.

Згодна з апытаннем, якое ў снежні правёў Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў, палепшылася і эканамічнае самаадчуванне насельніцтва. Але лічбы па-ранейшаму ўражваюць: 81,5 % апытаных мяркуюць, што эканоміка краіны застаецца ў крызісе, а 59,8 % адзначылі пагаршэнне свайго эканамічнага стану. 56,8 % мяркуюць, што крызіс толькі пачаўся і ягонае паглыбленне наперадзе. Сярод асноўных віноўнікаў усіх бедаў лідарам застаецца Аляксандр Лукашэнка (53,7 %).

Ці скарысталася апазіцыя “чорнымі часамі” для рэйтынгу дзейнага кіраўніка дзяржавы? “Апазіцыйныя лідары не зрабілі крокаў насустрач ані грамадству, ані адзін аднаму. Трэба складаць намаганні ўсіх, але гэтага не робіцца, – мяркуе палітолаг. – У людзей ёсць чаканні, але не вызначана, хто б канкрэтна мог бы быць апанентам Лукашэнкі”.

belsat.eu

Стужка навінаў