Сейф аказаўся зацяжкі


У Жлобіне невядомыя выкралі сейф з грашыма, які не змаглі данесці ды кінулі на дарозе.

Пра выкраданне сейфа паведаміў у міліцыю дырэктар ТАА “Камбуз”, што і было падставаю завесці крымінальную справу паводле арт. 205 Крымінальнага кодэксу (крадзеж). Кіраўнік прадпрыемства паведаміў, што 30 снежня невядомыя ўвайшлі ў бар “Лінкор” і выкралі сейф, у якім захоўвалася 4,5 млн рублёў.

Як паведамілі ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкаму, сейф з грашыма быў пазней знойдзены каля дому непадалёк ад клубу. Вядзецца следства.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары