Міхал Залескі: Інфляцыя 100–200 % – для Беларусі не рэкорд


Эканаміст мяркуе, што цяперашняя эканамічная палітыка можа прывесці да сітуацыі 1990-х гг., калі інфляцыя сягала нават 2000 % на год.

Да раскруткі інфляцыі прыводзяць павышэнні заробкаў, якія, у сваю чаргу, не кампенсуюць росту коштаў. «Яны скіраваныя на тое, каб даць людзям ачуняць ад шоку. Гэтая тактыка будзе працягвацца», – гаворыць эканаміст.

«Мы гэта праходзілі ў 1990-я гады, калі інфляцыя сягала 2000 % на год. Сёлета будзе 100–200 %. То бок гэта яшчэ не рэкорд, перспектывы ёсць», – сумна жартуе Міхал Залескі.

Ён падкрэслівае, што стабілізаваць сітуацыю Нацбанку ўдалося толькі некалькі гадоў таму. Рэзкае ж павышэнне заробкаў напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў перакрэсліла гэтыя намаганні: «Зноўку спатрэбяцца гады, каб вярнуцца ў нармальны стан».

«Адначасова трэба абмяжоўваць і заробкі, і цэны. Але вытрымаць гэта дастаткова цяжка, бо ў нас адсутнічае адзіная эканамічная палітыка», – тлумачыць эксперт.

Пры гэтым ён заўважае, што рыса галечы ў Беларусі заніжаная ўдвая. Паводле падлікаў эканамістаў, мінімальная сума, на якую можа пражыць беларус, складае $ 4 (каля Br 34 тыс.) на дзень, або Br 1 млн на месяц.

belsat.eu
https://youtu.be/19bGijyKxJ4

Глядзі таксама
Каментары