50 % даходаў Магілёўскай вобласці за студзень забяспечылі прыватнікі


За студзень 2016 года ў кансалідаваны бюджэт Магілёўскай вобласці паступіла Br 890.6 млрд, з іх у мясцовы бюджэт – Br 813.6 млрд, у рэспубліканскі – Br 77 млрд.

Як паведаміла прэс-служба Міністэрства па падатках і зборах, дзяржаўныя прадпрыемствы напоўнілі абласны бюджэт за студзень на 51,7 %. Недзяржаўны сектар заплаціў у бюджэт Br 327,4 млрд (48,3 %). У адрозненні ад дзяржаўных плацельшчыкаў падаткаў яны не ўзялі з бюджэту ні капейкі.

Варта адзначыць, што 7 % падаткаў заплацілі індывідуальныя прадпрымальнікі.

ЮВ, belsat.eu, паводле ej.by

Глядзі таксама
Каментары