“Усе натуральныя, усе прыгожыя, чакаем і спадзяемся...”


20 верасня ў Нацыянальнай школе прыгажосці ў Менску адбыўся рэгіянальны адбор дзяўчат для ўдзелу ў VIII Нацыянальным конкурсе прыгажосці “Міс Беларусь–2012”.

Некалькі соцень дзяўчат спрабавалі зачараваць журы вонкавым выглядам, інтэлектам і талентамі. Адна з удзельніц кастынгу распавяла, што захапляецца жывапісам, піша алеем, але ж працуе візажысткаю-касметолагам. “Раблю дзяўчат прыгожымі: масачкі, працэдуркі”, – растлумачыла яна.

Пасля знаёмства з журы некаторым з дзяўчат падзякавалі, а некаторых запрасілі да яшчэ аднаго выпрабавання – дэфіле ў купальніках. Затым журы адбярэ найболей імаверных прэтэндэнтак на ўдзел у конкурсе. Іх чакае фотасесія.

Фінал нацыянальнага конкурсу прыгажосці, арганізатарам якога выступае ОНТ, плануецца правесці ў канцы красавіка – пачатку траўня 2012 года.

belsat.eu

Стужка навінаў