"Савецкая гісторыя" - шакуючы фільм Эдвінса Шнорэ на "Белсаце"


Стужка латвійскага рэжысёра распавядае пра злачынствы савецкага рэжыму: Галадамор на Украіне (1932–1933), Катынскае забойства (1940), цесная супраца НКВД і Гестапа (1939–1941), масавыя дэпартацыі ў глыб Савецкага Саюзу пасля ІІ сусветнае вайны, медычныя эксперыменты на зняволеных ГУЛАГу ды інш. У фільме, праца над якім працягвалася больш за 10 гадоў, выкарыстоўваюцца як архіўныя дакументальныя матэрыялы, так і інтэрв’ю ахвяр злачынстваў, якім удалося выжыць, ды аповеды гісторыкаў (сярод якіх праф. Норман Дэйвіс і праф. Войцех Рашкоўскі), а таксама выказванні дэпутатаў Еўрапейскага парламенту.

рэж. Эдвінс Шнорэ (Edvīns Šnore), 2008 г., Латвія

Стужка навінаў