Беларусь цэніць долар найбольш за ўсе постсавецкія краіны


Беларусь заняла першае месца сярод краінаў былога СССР у тэмпах росту афіцыйнага курсу долара ЗША да нацыянальнай валюты за восем месяцаў 2011 г. – амаль на 70 %.

Пра гэта сведчыць праведзены БелаПАНам аналіз курсаў на 31 снежня 2010 года і 31 жніўня 2011 года.

У пяцёрку краінаў, дзе долар падаражэў, увайшлі Беларусь з ростам курсу на 69,87 % (з 3000 да 5096 рублёў), Таджыкістан – на 7,93 % (з 4,4031 да 4,7524 самоні), Узбекістан – на 5,9 % (з 1640 да 1736,77 сума), Арменія – на 1,13 % (з 363,44 да 367,55 драма) і Украіна – на 0,11 % (з 7,9617 да 7,9707 грыўны).

У Туркменістане курс долара не змяніўся (2,85 маната).

Амерыканская валюта патаннела ў Казахстане – на 0,74 % (з 147,50 да 146,41 тэнге), Азербайджане – на 1,43 % (з 0,7979 да 0,7865 маната), Кыргызстане – на 4,68 % (з 47,0992 да 44,897 сома), Расеі – на 5,32 % (з 30,4769 да 28,8569 рубля), Малдове – на 6,73 % (з 12,1539 да 11,3359 лея), Грузіі – на 7,17 % (з 1,7728 да 1,6457 лары), Эстоніі – на 7,54 % (з 0,7484 да 0,692 еўра), Літве – на 8,74 % (з 2,6099 да 2,3819 літа) і Латвіі – на 9,53 % (з 0,535 да 0,484 лата).

У самаабвешчанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспубліцы, дзе ёсць свая валюта, курс долара павялічыўся з пачатку года на 1,96 % (з 10,2 да 10,4 рубля).

У жніўні афіцыйны курс долара ў Беларусі павялічыўся на 2,78 % (неафіцыйны кошт – у сярэднім на 40 % і цяпер вышэйшы ў 1,6–1,8 разу). Гэта другі паказнік пасля Расеі (4,25 %). Далей ідуць Арменія (1,12 %), Таджыкістан (0,86 %), Узбекістан (0,69 %), Кыргызстан (0,68 %) і Казахстан (0,18 %).

Курс не змяніўся ў Туркменістане, знізіўся ў Азербайджане, Украіне (на 0,01 %), Грузіі (0,56 %), Малдове (0,6 %), Літве (0,97 %), Латвіі (1,22 %) і Эстоніі (1,33 %).

У 2010 г. Беларусь заняла сёмае месца сярод краінаў былога СССР у тэмпах росту афіцыйнага курсу долара ЗША да нацыянальнай валюты (на 4,79 %), у 2009 годзе – першае (на 30,14 %), у 2008 годзе – дзявятае (на 2,33 %).

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ад сярэдзіны верасня на валютна-фондавай біржы адкрыецца дадатковая сесія, на якой курс беларускага рубля будзе вызначацца попытам і прапановаю.

Цяпер у Беларусі выкарыстоўваюцца прынамсі тры абменныя курсы: афіцыйны курс НББ (Br 5065 / $ 1 на 30 жніўня), ценявы безнаяўны (каля Br 9000–10 000 / $ 1), ценявы наяўны (на ўзроўні Br 8500–9000 / $ 1).

На думку Чалага, выйграюць ад рэалізацыі комплексу захадаў, аб’яўленага Лукашэнкам 30 жніўня, толькі тыя, хто зацікаўлены ў захаванні сістэмы множнасці курсаў. А менавіта “неназваныя прадпрыемствы і асобы, якія <…> будуць мець магчымасць набыць валюту ўдвая, чым яна таго каштуе”.

Тым не менш, паводле Чалага, сістэма, што існуе ва ўмовах множнасці курсаў, можа быць вельмі жывучая. “З прычыны таго, што яна вельмі “карупцыяёмістая” і там вялікая крыніца для назапашвання маёмасці”, – растлумачыў ён. І ў якасці доказу прапанаваў успомніць падзеі 1990-х гадоў.

belsat.eu
https://youtu.be/cYzVzGz7fbo

Глядзі таксама
Каментары