Мяса кладуць у камеру захоўвання і зноў устаюць у чаргу


Чаргу за мясам у фірмовым магазіне «Пераможны» УП «Менскі холадакамбінат № 1» займаюць а 3:00 раніцы, расказаў адзін з пакупнікоў.

Ён патлумачыў, што вымушаны гадзінамі стаяць у чарзе, «бо ашукваюць, кажуць, што ва ўсіх крамах мяса ёсць, а ў крамах нічога няма». На рынку ж свініна ў 2,5 разы даражэйшая, тлумачыць свой выбар крамы мужчына.

Варта адзначыць, што, дачакаўшыся чаргі, некаторыя пакупнікі не абмяжоўваюцца адным кавалкам мяса, бяруць да 10 кг і больш. Некаторыя, каб не хваляваць астатніх празмерным апетытам, пакідаюць пакупку ў ячэйцы захоўвання і зноў займаюць чаргу.

Версіі, навошта грамадзянам гэтулькі мяса, у чарзе выказваюць розныя. Адныя лічаць, што кілаграмы таннага мяса бяруць у запас. Іншых здзіўляе плацежаздольнасць пенсіянераў. Паводле пакупніцы, «яны кажуць, што ў іх не хапае пенсіі, але бяруць мяшкамі – тое, што не можа ўзяць сабе малады чалавек, якому няма калі тут стаяць, ён працуе».

Другую версію выказаў дырэктар холадакамбінату Валерый Ліпкін. Паводле яго, «мяса на горад грузіцца ўдвая больш, чымся грузілася летась». Ён падкрэсліў: «Мяса ёсць, мы павялічылі адгрузку ў два разы, а ўжо рэч іншая, што, дзе і куды, гэта ўжо разбярыцеся». На пытанне, чаму тады, на ягоную думку, узнікаюць чэргі, дырэктар холадакамбінату адказаў коратка: «Расяяне».

belsat.eu
https://youtu.be/ClShYOdPqjQ
https://youtu.be/It-YsqYTmbY

Глядзі таксама
Каментары