Сямёра смелых


Прыкладна а 17:00 у падземным пераходзе каля Беларускай дзяржаўнай філармоніі сабраліся сем чалавек. Яны разгарнулі плакат са словамі «Свабоду палітвязням!», а таксама партрэты арыштаванага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, асуджаных кандыдатаў на прэзідэнта Андрэя Саннікава і Мікалая Статкевіча, фігуранта крымінальнай справы аб падзеях 19 снежня Андрэя Пратасені ды зняволенага прадпрымальніка з Ваўкавыску Мікалая Аўтуховіча.

Праз некалькі хвілінаў да актывістаў “Моладзі АГП” падышоў супрацоўнік міліцыі ў форме і папрасіў іх разысціся. У аднаго з маладзёнаў ён праверыў дакументы. Пасля размовы з міліцыянтам маладыя людзі разышліся. Акцыя доўжылася каля пяці хвілінаў, ніхто з удзельнікаў не затрыманы.

belsat.eu

Стужка навінаў