У суд за слоічак хрэну


Сёлета сталіца зарабіла на несанкцыянаваных гандлярах амаль Br 300 млн.

За першыя сем месяцаў 2011 г. у Менску 99 чалавек аштрафавалі агулам на 48 млн руб. У пяць разоў больш дзяржава зарабіла на сканфіскаваных таварах (240 млн руб.). Садавіну, агародніну і кветкі з рук прадаюць перадусім пенсіянеры.

Тым часам інспекцыя Міністэрства падаткаў і збораў прапанавала менскім чыноўнікам павялічыць мінімальны штраф для грамадзянаў, якія гандлююць з рук, латкоў і аўтаў – з 3 да 20 базавых велічыняў (з Br 105 тыс. да 700 тыс.). Максімальны памер штрафу застанецца нязменна высокі – 100 базавых велічыняў (Br 3,5 млн).

Старшыня Менгарвыканкаму Мікалай Ладуцька вырашыў “узмацніць змаганне ў сталіцы са стыхійнымі міні-кірмашамі, прадукцыя якіх не мае адпаведных сертыфікатаў і пагражае здароўю насельніцтва… Калі прадукцыю са свайго ўчастку хочуць прадаць пенсіянеры – трэба даць ім месцы на кірмашах бясплатна”. Апошняе пакуль не зроблена.

Пенсіянерка Дзіна трапіла ў суд за слоічак хрэну і паўкілі гуркоў. “Прывезлі мяне за гэта ў суд. Я кажу суддзю: “Пачытайце, спадар суддзя, мой пратакол, за што мяне забралі… З вас куры будуць смяяцца, не толькі людзі!”

belsat.eu

Стужка навінаў