«Амаль забыты фатограф» он-лайн


Аповед пра Беларусь праз прызму здымкаў беларускага фатографа Сяргея Брушка і ягоных калегаў – фатографаў-стрынгераў. Гісторыя амаль забытага мастака ў аповедах ягонага сына Дзмітрыя, таксама таленавітага фатографа, і ягоных сяброў. Сяргей Брушко памёр у 2000 г. ва ўзросце 42 гадоў, не прызнаны ў Беларусі. Ён адчуваў боль іншых людзей, і ягоныя здымкі і сёння не пакідаюць гледачоў абыякавымі.

«Дакументальны фільм «Амаль забыты фатограф» – гэта не толькі вяртанне імя Сяргея Брушка, але і спроба зірнуць на нашую нядаўнюю гісторыю праз ягоны аб’ектыў. Гэта адзін з найноўшых фільмаў выбітнай беларускай дакументалісткі Галіны Адамовіч, зняты ў 2010 годзе ў супрацы з тэлеканалам «Белсат», – гаворыць Сяргей Пеляса, рэдактар цыклу «Невядомая Беларусь».

Дакументальны фільм цяпер можна глядзець онлайн і спампоўваць.

Фотаздымкі Сяргея Брушко глядзіце ў блогу ягонага сына Дзмітрыя Брушко а таксама ў галерэі Photoscope.by

Стужка навінаў