Амерыканская Палата Прадстаўнікоў падтрымала «Белсат».


Амерыканскія кангрэсмены прынялі законапраект, які, паміж іншым, рэкамендуе прэзыдэнту Злучаных Штатаў працягваць падтрымку медыяў, якія працуюць для Беларусі, у тым ліку тэлеканал «Белсат», радыё «Вольная Еўропа», «Голас Амерыкі» і «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

6 ліпеня Палата Прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША зацвердзіла законапраект, скіраваны на падрымку дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі. Закон (The Belarus Democracy and Human Rights Act of 2011) асуджае пераслед апазіцыі і грамадзянскай супольнасці, заклікае вызваліць усіх палітычных зняволенных у Беларусі, а таксама ставіць пад сумнеў легітымнасць выбараў 19 снежня 2010 г.

«Закон прызначаны для падтрымкі тых, хто змагаецца за свабоду і правы чалавека, хто дзейнічае пад націскам з боку аўтарытарнага рэжыму», – паведаміў радыё «Свабода» ініцыятар законапраекту кангрэсмен Крыстафэр Сміт.

Глядзі таксама
Каментары