«Рэкамендацыя» павысіць заробак да $ 200 забівае бізнес у рэгіёнах


https://youtu.be/UZPFlDQIDqE
Шэраг дробных прадпрымальнікаў маюць намер зачыніць свой бізнес пасля пісьмовай рэкамендацыі ад беларускіх чыноўнікаў падняць заробкі да ўзроўню $ 200. Пра гэта паведамляюць у Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва.

“Рэкамендацыя” павысіць заробкі мае на мэце сярод іншага знізіць колькасць выпадкаў выплаты заробкаў “у канверце”, калі фактычна працаўнік атрымлівае большы заробак, чым афіцыйна. “Аднак у малых гарадах сапраўды бывае заробак памерам і 400, і 500 тыс., і выплачваць большы заробак некаторыя бізнесоўцы проста не ў стане”, – падкрэсліў сустаршыня Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Віктар Маргелаў.

Сам факт спробаў дзяржавы рэгуляваць узровень заробкаў у прыватным бізнесе ўжо не здзіўляе прадпрымальнікаў. Паводле Віктара Маргелава, такія прадпісанні ды рэкамендацыі беларускія бізнесоўцы атрымліваюць досыць рэгулярна. “Відавочна, што гэты ліст скіраваны да самых малых суб’ектаў бізнесу, бо тыя, хто ўжо “стаў на ногі”, неяк гэтую норму $ 200 і так выконваюць”, – дадаў Віктар Маргелаў.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары