Індыя: сланы напалі на людзей


Два дзікія сланы забілі чалавека ў горадзе Майсур паўднёвага індыйскага штату Карнатака.

Сланы ўвайшлі ў горад з бліжэйшых лясоў каля шостай гадзіны раніцы і напалі на карову. Пасля адзін слон уварваўся ў каледж і блукаў па яго тэрыторыі. Другі скіраваўся ў жылы раён.

Паліцыі разам з леснікамі ды службоўцамі Майсурскага заапарку ўдалося злавіць і абясшкодзіць жывёлінаў. Двух захопленых сланоў хутка выпусцяць назад у лес.

belsat.eu

Стужка навінаў