Вырастуць сумы дапамогі на дзяцей. Увосень


Толькі з чацвёртага кварталу ў Беларусі пабольшае сума аднаразовай дапамогі для выхавання і нараджэння дзяцей. Пра гэта паведаміў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Румак.

Паводле яго, цяпер сумы дзяржаўнай дапамогі пры нараджэнні і для выхавання дзіцяці звязаныя з бюджэтам пражытнога мінімуму і пералічваюцца штоквартальна. З 1 траўня 2011 г. дапамога для дагляду дзіцяці да трох гадоў складае 343 260 руб.

Паступовае павышэнне такога падтрымання прадугледжанае праектам Дзяржаўнай праграмы дэмаграфічнай небяспекі на 2011–2015 гг. У межах гэтага праекту плануецца ўдвая павысіць аднаразовую дапамогу пры нараджэнні першага дзіцяці – да 10 бюджэтаў пражытнога мінімуму, пры нараджэнні другога і астатніх дзяцей – да 14 бюджэтаў пражытнога мінімуму.

belsat.eu

Стужка навінаў