На Чырвонай плошчы ў Маскве мужчына спрабаваў падпаліць ялінку


Мужчына абліў бензінам з каністры ялінку на Чырвонай плошчы ў расейскай сталіцы, пішуць «Известия». Падпаліць ялінку не ўдалося, мужчыну затрымалі.

Навагодні кірмаш на Чырвонай плошчы. Масква, Расея.
Фота: mos.ru

Калі менавіта адбылося здарэнне, невядома: «Известия» пішуць, што пра яго стала вядома 30 снежня. Агенцтва навінаў «Москва», якое таксама паведаміла пра здарэнне, не назвала ніякай даты.

Вядома толькі, што затрыманага зваць Дзмітрый М. Ягоныя матывы невядомыя. «Известия» са спасылкай на псіхолага адзначаюць, што святы могуць правакаваць людзей на неабдуманыя ўчынкі, а «аналіз мінулага года і падвядзенне яго вынікаў могуць выклікаць у чалавека адчуванне сваёй нікчэмнасці і прывесці да дэпрэсіўных настрояў». Выданне пры тым ніяк не звязвае ўчынак мужчыны з вайной ва Украіне.

Як выглядае з пастоў у сацсетках, на Чырвонай плошчы не відаць значных наступстваў інцыдэнту, навагодні кірмаш працягвае працаваць. Але ўжо ў 17 гадзінаў вечара паводле маскоўскага часу ўваход на плошчу «абмяжуюць у сувязі з каронавірусам» (фактычна, закрыюць).

Як выглядаюць навагоднія ялінкі ў Менску, Вільні, Варшаве ды іншых гарадах

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў