Лукашэнка дамовіўся на чарговую сустрэчу з Пуціным


Прэс-служба Аляксандра Лукашэнка 31 жніўня распавяла падрабязнасці размовы з Уладзімірам Пуціным, якая адбылася напярэдадні.

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін.
Фота: kremlin.ru

Як паведамляецца, Лукашэнка і Пуцін дамовіліся правесці сустрэчу на палях саміту Шанхайскай арганізацыі супрацы, які пройдзе 15-16 верасня ва Узбекістане. Таксама яны абмеркавалі графік далейшых кантактаў у цэлым, двухбаковыя стасункі, «найбольш актуальныя пытанні і сітуацыю ў рэгіёне і свеце».

Таксама саміт ШАС абмяркоўваўся з прэзідэнтам Узбекістану Шаўкатам Мірзіёевым.

На саміце ва Узбекістане рэжым Лукашэнкі плануе далучыць Беларусь да ШАС.

Пра размову з Пуціным стала вядома яшчэ 30 жніўня, але прэс-служба Лукашэнкі содні не паведамляла пра яе. Як паведамілі ў Крамлі, падчас тэлефоннай размовы яны абмеркавалі «двухбаковы парадак дня, а таксама сітуацыю ва Украіне».

Hавiны
Прэс-служба Лукашэнкі ігнаруе размову з Пуціным. Што такога ён сказаў і з чым павіншаваў?
2022.08.30 19:05

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў