Грузавік выехаў на сустрэчную паласу на МКАД


Удзень 31 траўня, каля 13:00, падчас руху па вонкавым кальцы МКАД у раёне 1-га км адбылася аварыя – у грузавіка з паўпрычэпам «IVECO» лопнула кола, паведамляе ДАІ Менску.

Аварыя на МКАД. Крыніца: gaiminsk / Telegram

Праз лопнутае кола 38-гадовы кіроўца цягача не справіўся з кіраваннем і знёс раздзяляльную агароджу. Далей ён выехаў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з некалькімі легкавымі аўтамабілямі: «Nissan», «Mazda», «Dodge» і «Tesla».

Аварыя на МКАД. Крыніца: gaiminsk / Telegram
Аварыя на МКАД. Крыніца: gaiminsk / Telegram

Два пасажыры аўтамабіля «Nissan»: 99-гадовая жанчына і 75-гадовы мужчына дастаўленыя ў медычную ўстанову на абследаванне.

На месцы здарэння працуюць работнікі аддзелу ДАІ і МНС.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў