Францыя перадасць Украіне сотні БТР і ракеты для сістэмаў СПА


Міністр абароны Францыі Сэбаст’ен Лекарню ў інтэрв’ю «La Tribune» распавёў пра новыя вайсковыя пастаўкі для ЗСУ.

Міністр абароны Францыі Сэбаст’ен Лекарню і міністр абароны Украіны Рустэм Умераў.
Фота:  ministry_of_defense_ua / Telegram

Лекарню зазначыў, што Украіне трэба забяспечыць мабільнасць сваіх войскаў, таму Францыя мае намер у 2024-м і ў пачатку 2025 году перадаць Украіне сотні бронетранспарцёраў VAB. Гэта старыя машыны, некаторых з іх больш за 40 гадоў. Цяпер у французскай арміі іх замяняюць на сучасныя БТР Griffon. Аднак бронетранспарцёры VAB захоўваюць сваю функцыянальнасць і ў вялікай колькасці будуць карысныя ЗСУ, зазначыў міністр.

Акрамя таго, Францыя перадасць Украіне ракеты Aster-30 для комплексаў СПА SAMP/T.

«Мы таксама ў вельмі сціслыя тэрміны распрацоўваем боепрыпасы з дыстанцыйным кіраваннем, каб даставіць іх украінцам гэтым летам», – дадаў кіраўнік Мінабароны Францыі.

Лекарню таксама не выключае, што ў Францыі могуць выставіць вытворцам патрабаванне аддаваць прыярытэт вайсковым патрэбам, а не цывільным, каб забяспечыць патрэбнасці сваёй арміі і доўгатэрміновую падтрымку Украіны, паведамляе «Le Parisien».

Hавiны
Францыя плануе запусціць вытворчасць вайсковай тэхнікі на тэрыторыі Украіны
2024.03.08 18:23

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў