Сілавікі ў відэа пра затрыманне выпадкова паказалі расейскія ракетныя комплексы


Гомельскія сілавікі 31 сакавіка апублікавалі відэа з затрыманнем «спящей ячейки экстремистов» з гомельскага гаражнага кааператыву, аднак у кадр выпадкова трапіў расейскі зенітна-ракетны комплекс. На гэта звярнула ўвагу гомельскае выданне «Флагшток».

Скрыншот з відэа: gomel_z / Telegram

Адно з затрыманняў «экстрэмістаў» адбывалася на тэрыторыі гомельскага аэрапорту. На кадрах, апублікаваных сілавікамі, бачна, што бус прыпаркаваны проста на ўзлётна-пасадачнай паласе. За ім на невялікай адлегласці відаць расейскі комплекс С-300 або С-400, паведамляе «Флагшток».

Вядома, што такія комплексы выкарыстоўвае Расея для нанясення ўдараў па Украіне, аднак іх асноўная задача, якая закладвалася пры распрацоўванні, – супрацьпаветраная абарона і збіванне ракетаў ворага. Комплексы С-300 ёсць і ва Украіне.

Зенітная ракетная сістэма С-400. Крыніца: mil.in.ua

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў