Украіна і Расея правялі вялікі абмен палоннымі


207 украінцаў вярнуліся дадому ў выніку абмену палоннымі з Расеяй. Пра гэта паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Украінцы вяртаюцца з палону, 31 студзеня 2024 года.
Фота: V_Zelenskiy_official / Telegram

«207 хлопцаў. Вяртаем, нягледзячы ні на што. Памятаем кожнага і кожную ў палоне. Ваяры і цывільныя. Павінны вярнуць усіх. Мы над гэтым працуем», – напісаў Уладзімір Зяленскі ў Telegram.

Кіраўнік Офісу прэзідэнта Украіны Андрэй Ермак распавёў, што сярод тых, хто вярнуўся з палону, шмат абаронцаў Марыупалю, вайскоўцаў, што былі на «Азоўсталі», востраве Змяіным і іншых участках фронту.

Украінцы вяртаюцца з палону, 31 студзеня 2024 года.
Фота: V_Zelenskiy_official / Telegram

Расейскі бок пацвердзіў факт абмену палоннымі. Паводле Мінабароны РФ, 195 украінскіх вайскоўцаў абмянялі на 195 расейскіх.

Чаму лічбы Зяленскага і Мінабароны РФ адрозніваюцца, пакуль не зразумела.

Раней паведамлялася, што абмен палоннымі мусіў прайсці 24 студзеня, але папярэднія дамоўленасці былі скасаваныя праз крушэнне расейскага вайскова-транспартнага самалёта Іл-76 над Белгародскай вобласцю. Улады Расеі заявілі, што самалёт нібыта перавозіў украінскіх палонных (65 чалавек) і ўсе яны загінулі, хаця ніякіх доказаў не прывялі. Украінскае кіраўніцтва паставіла пад сумнеў сцверджанне, што на борце былі палонныя, і заклікала правесці міжнароднае расследаванне.

Пасля інцыдэнту з самалётам Іл-76 выказваліся меркаванні, што Украіна і Расея яшчэ доўга не здолеюць вярнуцца да тэмы абмену. Аднак ён адбыўся ўжо праз тыдзень.

Агляд
«Ведаў, што былі на зямлі і горай палоны». Беларус з «Азова» распавёў, як перажыў палон
2024.01.30 22:32

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў