Анатоль Лапо паскардзіўся, што ўкраінцы выставілі на мяжы з Беларуссю пудзіла ў расейскай форме


Кіраўнік Дзяржаўнага памежнага камітэту Анатоль Лапо ў інтэрв’ю «ОНТ» заявіў, што абстаноўка на мяжы з Польшчай і краінамі Балтыі «больш-менш спакойная», а вось сітуацыя на мяжы з Украінай карэнным чынам адрозніваецца.

«Памежнікі, у асноўным, адцягнутыя ў тыл. На мяжу прыбылі і тэраабарона, і войскі. Мы зараз не можам зразумець, хто, бо ўсе ходзяць без знакаў адрознення, у розным стане. Могуць прыйсці на мяжу ў паветра пастраляць. Вось 26-га чысла на Рулянскім напрамку прыйшлі да мяжы мэтраў 10-15.

Узялі расейскае х/б [вайсковую форму], набілі туды саломы і дэманстратыўна павесілі як пудзіла. Навошта гэта рабіць?» – абурыўся Лапо.

Паводле яго, беларускі бок узмацніў ахову паўднёвай мяжы, туды перакінуты рэзервы, «бо чакаць можна ўсяго, што заўгодна».

«Наставілі мін проста на асфальт, ну, калі ўзяць ваенную логіку, міна павінна маскіравацца. Не, дэманстратыўна паставілі», – дадаў ён.

Лапо заявіў, што ў выпадку правакацыяў «будзе адэкватны адказ».

Hавiны
Што адбываецца ў Беларусі ў кантэксце пагрозы ўступлення ў вайну
2022.10.26 19:07

Нагадаем, рэжым Аляксандра Лукашэнка выступае хаўруснікам пуцінскай агрэсіі супраць Украіны. Цягам васьмі месяцаў Расея выкарыстоўвае беларускую тэрыторыю і паветраную прастору для бамбавання Украіны, а ў лютым–сакавіку адсюль разгортваўся наземны наступ расейскіх войскаў на Кіеў. Таксама беларускі бок перадае расейцам бранятэхніку і боепрыпасы.

Новая фаза эскалацыі пачалася 10 кастрычніка: у гэты дзень на нарадзе з сілавікамі Лукашэнка заявіў, што Украіна нібыта плануе нанесці ўдар па тэрыторыі Беларусі і паведаміў пра рашэнне разгарнуць сумесную расейска-беларускую групоўку войскаў.  Эшалоны з расейскімі вайскоўцамі пачалі прыбываць у Беларусь 15 кастрычніка. Афіцыйна заяўлена, з Расеі ў межах разгортвання рэгіянальнай групоўкі войскаў прыбудуць 9 тысяч жаўнераў, 170 танкаў, да 200 бронемашынаў і каля 100 гарматаў і мінамётаў.  Пры гэтым у Менску не выключаюць, што склад расейскай групоўкі можа быць скарэктаваны.

Hавiны
Генштаб ЗСУ: Беларусь і Расея сістэмна рыхтуюцца да эскалацыі
2022.10.27 15:58

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў