Каля 100 чалавек узялі ў Менску ўдзел у шэсці «Беларусь Zа Россию»


Група людзей прайшла цэнтрам Менску, ухваляючы расейскую агрэсію ва Украіне. Шэсце, узгодненае Менгарвыканкамам, прыцягнула ўвагу блізу ста чалавек. Відавочцы сцвярджаюць, што «калона» людзей выкрыквала лозунгі «За Данбас!» і «Беларусь за Расею!» – паведамляе Антон Матолька.

 

Калона прайшла ад плошчы Незалежнасці да плошчы Перамогі, дзе ўдзельнікі акцыі ўсклалі кветкі да вечнага агню. Людзі трымалі расейскія сцягі і палотнішча чырвона-зялёнага колеру, а таксама эмблемы з літарамі «Z» i «V».

Міліцыя ніякім чынам не рэагавала на шэсце. У той жа час улады Беларусі ўсяляк замінаюць беларусам выяўляць салідарнасць з Украінай. Людзей арыштоўваюць, трымаюць у нялюдскіх умовах і прымушаюць здымаць пакаянныя відэа на фоне знакаў «Z» i «V», забароненых у шмат якіх краінах свету.

ЗХ belsat.eu

Стужка навінаў