Воспу малпаў САЗ перайменавала ў м-воспу (mpox)


Сусветная арганізацыя здароўя перайменавала небяспечную вірусную хваробу, якое назвалі воспаю малпаў. САЗ увяла тэрмін «м-воспа» (mpox, скарачэнне ад англійскай назвы «monkeypox», гэта значыць «воспа малпаў»), піша Бі-Бі-Сі.

Воспа малпаў.
Фота: Getty Images

Паводле САЗ, назва віруснай хваробы воспа малпаў часам выкарыстоўвалася ў расісцкім і стыгматычным кантэксце. Таму дактары пастанавілі перайменаваць захворванне. САЗ прапанавала выкарыстоўваць тэрмін «м-воспа» (mpox, скарачэнне ад англійскай назвы «monkeypox», гэта значыць «воспа малпаў»). Яго можна ўжываць як у англійскай, так і ў іншых мовах.

Цягам года новая назва хваробы афіцыйна будзе выкарыстоўвацца разам са старой, а пасля яе цалкам зменяць.

Вірус воспы малпаў упершыню выявілі ў людзей у 1970 годзе. Такі ж вірус у малпаў дактары выявілі ў 1960-м.

Сёлета м-воспу (mpox) зафіксавалі ў 29 краінах, у тым ліку ў Еўропе, Канадзе, Аўстраліі ды ЗША. Раней жа інфекцыя была эндэмічнай у краінах Цэнтральнай і Заходняй Афрыкі.

Паводле САЗ, на працягу апошніх некалькіх месяцаў колькасць інфікаваных вірусам змяншаецца. Большасць хворых – мужчыны, якія ўступалі ў інтымныя стасункі з іншымі мужчынамі.

Hавiны
Воспу малпаў абвясцілі глабальнай надзвычайнай сітуацыяй
2022.07.23 19:44

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў