Расея рыхтуе дзяржаўны пераварот у Малдове – The Washington Post


Федэральная служба бяспекі Расеі працуе над звяржэннем празаходняга ўрада Малдовы. Ключавую ролю ў гэтым гуляе бізнесмен і палітык Ілан Шор. Пра гэта паведамляе The Washington Post са спасылкай на сакрэтныя матэрыялы ўкраінскай выведкі і чыноўнікаў з Малдовы, Расеі і Украіны.

Ілан Шор.
Фота: ilanshor.com

Паводле дакументаў, якія бачылі журналісты WP, ФСБ накіравала дзясяткі мільёнаў долараў ад некаторых найбуйнейшых дзяржаўных кампаній Расеі для фінансавання сеткі прарасейскіх малдаўскіх палітыкаў, каб пераарыентаваць краіну на Маскву.

Адзін з фінансаваных Крамлём палітыкаў – буйны бізнесовец і былы мэр гораду Архей Ілан Шор, які пасля абвінавачанняў у крадзяжы 1 мільярда долараў з банкаўскай сістэмы Малдовы выехаў у Ізраіль. Тым не менш ягоная партыя ў 2021 годзе заняла трэцяе месца на парламенцкіх выбарах. У тым ліку і дзякуючы працы расейскіх паліттэхнолагаў.

З верасня ў Малдове праходзяць дэманстрацыі, арганізаваныя партыяй Шора. А ў канцы верасня паплечнік Шора атрымаў кантроль над двума асноўнымі прарасейскімі тэлеканаламі Малдовы, што дало яму платформу для прасоўвання ўзгодненага з Масквой парадку дня.

Hавiны
СБУ: Медвядчук атрымаў ад Расеі мільярд долараў на рыхтаванне да вайны. Але патраціў іх на сябе
2022.07.28 16:58

26 кастрычніка Міністэрства фінансаў ЗША ўвяло санкцыі ў дачыненні да некалькіх расейскіх і малдаўскіх арганізацый і асобаў, у тым ліку Шора. Паведамлялася, што ён «каардынаваў свае дзеянні з прадстаўнікамі іншых алігархаў для стварэння палітычных хваляванняў у Малдове» і «атрымаў падтрымку Расіі». Таксама ён перашкаджаў Малдове падаць заяўку на ўступленне ў Еўразвяз.

Як піша WP, афіцыйныя асобы Малдовы і ЗША асцерагаюцца, што намаганні Крамля па звяржэнні ўлады ў Малдове ўзмоцняцца, калі РФ панясе новыя страты ва Украіне. Таксама яны лічаць, што пратэсты, арганізаваныя прыхільнікамі Шора, могуць узмацніцца з надыходам зімы і энергетычнага крызісу, які правакуе расейскі «Газпром».

Ілан Шор сцвярджае, што ўрад краіны вінаваты ў нарастанні эканамічнага крызісу. Нібыта толькі добрыя стасункі з Масквой з’яўляюцца асновай для атрымання нармальнай цаны на газ.

Згодна з дакументамі, з якім азнаёміліся журналісты WP, з 2016 года аперацыямі ФСБ у Малдове кіруе генерал Дзмітрый Мілюцін. Робіцца гэта ў тым ліку праз бізнесы сына былога генеральнага пракурора Расеі Ігара Чайкі, які «сумесна з прэс-сакратаром Крамля Дзмітрыем Пясковым распрацаваў падрабязныя планы падрыву пазіцыяў прэзідэнта Малдавіі Маі Санду і вяртання Малдовы ў сферу ўплыву Расеі».

Hавiны
Расея пагражае Малдове праблемамі з Прыднястроўем, калі працягнецца купля заходняй зброі
2022.07.06 15:27

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў