У Тбілісі з’явілася бясплатная беларуская бібліятэка


Беларуская прастора ў Тбілісі «Кропка» адкрыла бясплатную беларускую бібліятэку, піша «CityDog».

Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: libdyatlovo.grodno.by

З правіламі карыстання бібліятэкі, а таксама з электронным каталогам кніг можна азнаёміцца загадзя, а потым проста ўзяць абраную кнігу, завітаўшы ў прастору «Кропка» (адрас трэба ўдакладняць у адміністратараў).

Пакуль спіс кніг невялікі, але кожны ахвочы можа дапамагчы яго папоўніць, кажуць стваральнікі бібліятэкі. Ёсць два варыянты, як гэта зрабіць:

  • аддаць у бібліятэку кнігі беларускіх аўтараў ці пераклады замежнай літаратуры на беларускую;
  • пазычыць кнігі часова, каб іх дадалі ў спіс «Народная бібліятэка беларусаў Тбілісі» і больш людзей мелі магчымасць пачытаць беларускія творы.

Пытанні можна задаць, напісаўшы ў Тэлеграм ці Instagram прасторы.

Агляд
Кнігі па-беларуску за мяжою. Расказваем, дзе іх шукаць
2023.04.01 08:50

Марыя Міхалевіч belsat.eu

 

Стужка навінаў