Спявачку Мадонну шпіталізавалі з сур'ёзнай інфекцыяй


Спявачка Мадонна трапіла ў лякарню на мінулых выходных. У яе дыягнаставалі сур’ёзную бактэрыяльную інфекцыю. Пра гэта 28 чэрвеня паведаміў менеджар зоркі Гай Осіры.

Мадонна.
Фота: Getty images

Некалькі дзён 64-гадовая спявачка правяла ў аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі.

«Ейны стан паляпшаецца, аднак яна ўсё яшчэ застаецца пад назіраннем дактароў. Чакаецца ейнае поўнае аднаўленне», – напісаў Осіры ў сваім акаўнце ў Instagram.

15 ліпеня ў Ванкувэры Мадонна планавала распачаць сусветнае турнэ «Celebration», прымеркаванае да 40-годдзя творчай кар’еры, і выступіць у 35 гарадах свету. Аднак праз хваробу канцэрты будуць перанесеныя.

«Нам давядзецца прыпыніць усе абавязальніцтвы, разам з турнэ. Мы падзелімся з вамі больш падрабязнай інфармацыяй, як толькі яна ў нас з’явіцца, у тым ліку пра новую дату пачатку туру і перанесеныя канцэрты», – паведаміў менеджар спявачкі.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў