Беларускія мытнікі заявілі, што Польшча пагаршае стан еўрапейскага бізнесу


Беларуская мытня адрэагавала на паведамленне Польшчы пра прыпыненне перамяшчэння беларускіх і расейскіх грузавікоў праз мяжу. Мытнікі заяўляюць, што беларускі бок імкнецца захаваць развіццё вонкаваэканамічнай дзейнасці двух краінаў.

Репортаж с польско-белорусской границы, пограничный контроль, проверка, грузовик, пограничный пункт Бобровники на границе с Польшей, транспортный контроль, дальнобойщики, большегрузы
Фота мае ілюстрацыйны характар.
Фота: ЮШ / Белсат

З 1 чэрвеня бягучага году польскі бок увёў забарону на перамяшчэнне праз беларуска-польскую мяжу ўсіх грузавікоў, прычэпаў і паўпрычэпаў на беларускіх і расейскіх нумарах. Дзяржаўны мытны камітэт нагадвае, што яшчэ з красавіка летась у краіны ЕЗ забаронены ўезд ціраў, якія зарэгістраваныя ў Беларусі і Расеі.

Пры гэтым мытнікі заяўляюць, што менавіта беларускі бок прыкладвае намаганні, каб захаваць развіццё вонкаваэканамічнай дзейнасці двух краінаў. Бо дзеля гэтага афіцыйны Менск дазволіў ажыццяўляць перачэпкі прычэпаў і перагрузкі тавараў. Новаўвядзенне Польшчы забараняе гэта. Але, паводле мытнага камітэту Беларусі, застаецца мажлівая перагрузка тавараў, хоць гэта патрабуе больш выдаткаў. Таму новыя абмежаванні Польшчы, на думку беларускіх мытнікаў, пагоршаць стан справаў еўрапейскага бізнесу.

Беларускія мытнікі не згадваюць, што абмежавальныя захады краіны ЕЗ і Польшча ўвялі за пераслед у Беларусі палітычных апанентаў, а таксама ў падтрыманні рэжымам Лукашэнкі вайны Расеі супраць Украіны.

Hавiны
Польшча закрывае мяжу для прычэпаў з беларускімі і расейскімі нумарамі
2023.05.29 20:59

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў