У СІЗА Берасця ёсць палітычныя вязні, абвінавачанне якіх грунтуецца на звестках праслухоўвання тэлефонных размоваў. Сярод іх і прафсаюзная актывістка Зінаіда Міхнюк, паведамляе радыё «Рацыя».
Пра гэта гаворыцца ў лісце з-за кратаў, які напісаў адзін з вязняў. Аўтар расказвае і дэталі справы прафсаюзнай актывісткі Зінаіды Міхнюк.
60-гадовую жанчыну вінавацяць у абразе прэзідэнта. Гэты артыкул цяпер масава выкарыстоўваецца для палітычных рэпрэсіяў. Паводле інфармацыі іншага зняволенага, Зінаіду Міхнюк вінавацяць на аснове матэрыялаў з праслухоўвання.
Актывістку прафсаюзу РЭП затрымалі 25 сакавіка 2022 года пасля ператрусаў у доме жанчыны і офісе арганізацыі. Зінаіду змясцілі ў СІЗА паводле абвінавачання ў абразе прэзідэнта (арт. 368 КК).
МГМ belsat.eu