На дырэктара калгаса на Берасцейшчыне распачалі крымінальную справу за смерць кароваў


Ілюстратыўнае фота: Белсат

Аператыўнікі падраздзялення БЭЗ Пружанскага РАУС выявілі парушэнні ў адной з гаспадарак, якія прывялі да смерці больш як 220 галоў буйной рагатай жывёлы ў мінулым годзе.

Паводле следства, 55-гадовы кіраўнік намагаўся пазбегнуць адказнасці і для стварэння бачнасці спрыяльнага эканамічнага становішча, наўмысна ўносіў у профільную справаздачу заведама ілжывыя звесткі.

У дачыненні да мужчыны пачалі крымінальную справу за бяздзейнасць службовай асобы, паведамляе МУС.

МГМ belsat.eu

Стужка навінаў