Беларусы зноў могуць спампаваць «Windows» без VPN


Амерыканская карпарацыя «Microsoft» адкрыла доступ да свайго сайту карыстальнікам з Беларусі і Расеі. Цяпер у грамадзянаў гэтых краінаў зноў ёсць магчымасць спампаваць афіцыйныя аперацыйныя сістэмы «Windows 10» і «Windows 11». Даступнымі без VPN сталі і некаторыя іншыя прадукты кампаніі, звярнула ўвагу «Office Life».

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Freepik

Пасля расейскага ўварвання ва Украіну амерыканская карпарацыя «Microsoft» заблакавала доступ да свайго сайту карыстальнікам з Расеі і Беларусі. Спампаваць «Windows» можна было толькі пры дапамозе VPN.

Цяпер карпарацыя адкрыла доступ і магчымасць усталяваць ліцэнзійную аперацыйную сістэму «Windows 11 22H2», а таксама «Windows 10», «Windows 8.1» і «Windows 7».

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў