Колькасць занятых у беларускай эканоміцы працягвае зніжацца


Колькасць занятых людзей у беларускай эканоміцы ў лютым працягнула зніжацца. У параўнанні са студзенем 2023 года гэтая колькасць зменшылася на 0,5 тысяч чалавек, паводле статыстыкі Белстату.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Завод групы кампаній «Анега» у Калодзішчах.
Фота: belmir.by

Усяго ў лютым у эканоміцы было занята 4,1724 млн чалавек, а ў студзені гэтага года – 4,1729 млн чалавек. Гэта значыць, што колькасць занятых у эканоміцы зменшылася прыкладна на 500 чалавек.

Аднак паводле інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэту, колькасць занятых у беларускай эканоміцы ў студзені 2023 года склала 4,1729 млн чалавек, што на 16,7 тысячаў чалавек менш, чым было ў снежні 2022 года.

Агульная тэндэнцыя на памяншэнне колькасці занятых у эканоміцы краіны працягвае захоўвацца трэці год запар. У параўнанні з лютым 2022 года колькасць занятых у эканоміцы зменшылася на 74,1 тысячы чалавек. Калі параўноўваць з лютым 2021 года, то гэтая колькасць скарацілася на 126,3 тысяч чалавек, а з лютага 2020 года – зменшылася на 162,3 тысячы занятых.

Аналітыка
«Вы не ведаеце, што ўсіх звольнілі?» Як рэпрэсіўная палітыка рэжыму ўплывае на эканоміку
2023.03.01 19:52

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў