Мігранты адпраўляюцца на мяжу з Фінляндыяй пасля няўдалых спробаў трапіць у ЕЗ з Беларусі


Фінскае выданне «Yle» паразмаўляла з некалькімі мігрантамі, якія намагаліся трапіць у Еўразвяз з Расеі праз Фінляндыю і цяпер ужо на тэрыторыі краіны. Тыя адзначылі: шмат хто праз адсутнасць поспеху на беларускім кірунку цяпер едзе адтуль на фінскую мяжу.

Мігранты, якія нелегальна трапілі ў Фінляндыю.
Фота: здымак відэа фінскага выдання «Yle» / yle.fi

Муаяд Салямі, Раян Альхарыры і Камаль Тавіль – мігранты з Блізкага Уходу, якія днямі нелегальна перайшлі расейска-фінскую мяжу і потым папрасілі прытулку ў Фінляндыі.

Сірыец Муаяд Салямі апавёў, што нядаўна ў сацыяльных сетках «стала актыўна рэкламавацца магчымасць трапіць у Еўразвяз праз Фінляндыю», таму ён з іншымі пяццю мігрантамі прыехаў у Санкт-Пецярбург, адкуль да фінскай мяжы іх павінен быў даставіць кантрабандыст:

«Кантрабандыст сказаў нам, што пераезд з Санкт-Пецярбургу да фінскай мяжы арганізаваны расейскімі вайскоўцамі. Нам за 100 долараў замовілі два таксі «Яндекс» і даставілі бліжэй мяжы.

Там былі нейкія расейскія афіцэры і следчыя, яны дапытвалі нас. Нам анулявалі ўсе візы, забралі ўсе пашпарты, тэлефоны і грошы, а затым праз 7-8 гадзінаў стаяння на марозе выдалі ровары для мінання мяжы ды забаранілі вяртацца ў Расею».

Муаяд Салямі дадаў, што цяпер у Расеі шмат мігрантаў, якія беспаспяхова спрабавалі трапіць з Беларусі ў Латвію, Літву ці Польшчу. У сацыяльных сетках мігранты актыўна абмяркоўваюць варыянты трапіць на расейска-фінскую мяжу. Ён таксама чуў на мяжы, што, калі Фінляндыя цалкам спыніць працу сваіх КПП, мігрантаў скіруюць на мяжу з іншымі краінамі: Нарвегіяй, Эстоніяй і Латвіяй.

Hавiны
У Польшчы раскрылі злачынную групоўку, якая нелегальна перавезла каля 2600 мігрантаў
2023.11.20 15:44

Іншы мігрант Раян Альхарыры ўжо прайшоў такі шлях. Спачатку ён з Сірыі праз Расею трапіў у Беларусь, дзе спрабаваў прабрацца ў Польшчу і Літву, але не ўдалося. Потым ён пачуў, што мяжа з Фінляндыяй адкрываецца, і выправіўся туды. Спачатку даехаў да Санкт-Пецярбургу, потым да мяжы, дзе за грошы атрымаў ровар і быў адпраўлены ў бок фінскага пункту пропуску.

Нагадаем: Фінляндыя за апошнія тыдні закрыла ўсе пункты пропуску на мяжы з Расеяй, акрамя аднаго, самага паўночнага. Плынь мігрантаў у гэтым кірунку актывізавалася з восені. У краіну спрабуюць трапіць мігранты ў тым ліку з беларускімі візамі.

Памежныя службы Літвы, Латвіі і Польшчы на мінулым тыдні канстатавалі зніжэнне міграцыйнага ціску. У іх зводках паведамлялася пра адносна невялікую колькасць інцыдэнтаў у параўнанні з папярэднімі месяцамі.

Каментар
Мігранты перасталі штурмаваць літоўскую мяжу з тэрыторыі Беларусі. Выпадковасць ці гульня Лукашэнкі?
2023.11.07 07:31

Раней у памежнай ахове Фінляндыі адзначалі, што мяжу спрабуюць адначасова перайсці вялікія групы з 20–30 чалавек з удасканаленай арганізацыяй, лепш абсталяваныя, чымся раней, і паводзяць яны сябе больш упэўнена, што «нагадвае крызіс з Беларуссю».

СП, belsat.eu

Стужка навінаў